Learn Languages Online!

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   нідэрландская   >   Змест


26 [дваццаць шэсць]

На прыродзе

 


26 [zesentwintig]

In de natuur

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Ты бачыш там вежу?
Ты бачыш там гару?
Ты бачыш там вёску?
 
 
 
 
Ты бачыш там раку?
Ты бачыш там мост?
Ты бачыш там возера?
 
 
 
 
Мне падабаецца тая птушка.
Мне падабаецца тое дрэва.
Мне падабаецца гэты камень.
 
 
 
 
Мне падабаецца той парк.
Мне падабаецца той сад.
Мне падабаецца гэтая кветка.
 
 
 
 
Па-мойму, гэта міла.
Мне здаецца гэта цікавым.
Па-мойму, гэта цудоўна.
 
 
 
 
Я думаю, гэта брыдка.
Я знаходжу гэта нудным.
Па-мойму, гэта жахліва.
 
 
 
 


Мовы і прыказкі

У кожнай мове ёсць прыказкі. Таму прыказкі з'яўляюцца важнай часткай нацыянальнай ідэнтычнасці. У прыказках раскрываюцца каштоўнасці і нормы краіны. Іх форма ўсім вядомая і зафіксаваная, г. зн. нязменная. Ўсе прыказкі кароткія і выразныя. Часта ў іх выкарыстоўваюцца метафары. Многія прыказкі таксама маюць паэтычную структуру. Большая частка прыказак дае нам парады або правілы паводзінаў. Але некаторыя прыказкі змяшчаюць выразную крытыку. Таксама ў прыказках часта ўжываюцца стэрэатыпы. Таму яны могуць быць аб умоўных тыповых рысах іншых краін або народаў. Прыказкі маюць доўгую традыцыю. Ужо Арыстоцель хваліў іх і называў сціслымі філасоўскімі творамі. У рыторыцы і літаратуры яны з'яўляюцца важным стылістычным сродкам. Іх асаблівасць у тым, што яны заўжды застаюцца актуальнымі. У лінгвістыцы імі займаецца асобная дысцыпліна. Многія прыказкі існуюць у некалькіх мовах. Пры гэтым яны могуць быць падобныя па лексічнаму складу. Тады людзі, якія гавораць на розных мовах, ужываюць аднолькавыя словы. Bellende Hunde beißen nicht, Perro que ladra no muerde. (ням.-ісп.) Другія прыказкі падобны адна на адну ў семантыцы. Гэта значыць, аднолькавы змест перадаецца іншымі словамі. Appeler un chat un chat, Dire pane al pane e vino al vino. (фр.-іт.) Так прыказкі дапамагаюць нам зразумець іншыя народы і культуры. Самыя цікавыя прыказкі тыя, што можна знайсці па ўсім свеце. Яны аб ‘важных’ тэмах чалавечага жыцця. Гэтыя прыказкі распавядаюць аб вопыце ўсяго чалавецтва. Яны дэманструюць, што мы ўсе падобныя ў незалежнасці ад таго, на якой мовемы размаўляем.

 


Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
Imprint - Impressum  © Copyright 2007 - 2020 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - нідэрландская для пачаткоўцаў