Learn Languages Online!
previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  41-50  | Free Android app | Free iPhone app

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   кітайская   >   Змест


45 [сорак пяць]

У кіно

 


45 [四十五]

在电影院里

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Мы хочам пайсці ў кіно.
Сёння ідзе добры фільм.
Фільм зусім новы.
 
 
 
 
Дзе знаходзіцца каса?
Ці ёсць яшчэ вольныя месцы?
Колькі каштуе ўваходны білет?
 
 
 
 
Калі пачынаецца сеанс?
Як доўга ідзе фільм?
Ці можна забраніраваць білеты?
 
 
 
 
Я хачу сядзець на задніх шэрагах.
Я хачу сядзець на пярэдніх шэрагах.
Я хачу сядзець у сярэдзіне.
 
 
 
 
Фільм быў захапляючы.
Фільм быў не нудны.
Але кніга, паводле якой зняты фільм, была лепшая.
 
 
 
 
Якая была музыка?
Як ігралі акцёры?
Ці былі субтытры на англійскай мове?
 
 
 
 
 

previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  41-50  | Free Android app | Free iPhone app

Мова і музыка

Музыка - гэта сусветны феномен. Усе народы свету складаюць музыку. І музыку разумеюць ва ўсіх культурах. Гэта было даказана навуковым даследаваннем. У ім ізаляванаму народу прайгравалі заходнюю музыку. Гэта афрыканскае племя не мела доступу да сучаснага свету. Але яны распазналі радасныя і сумныя песні. Чаму гэта так, яшчэ не было даследавана. Музыка - гэта мова без межаў. І ўсе мы неяк навучыліся яе інтэрпрэтаваць. Але для эвалюцыі ў музыцы няма карысці. Тое, што мы разумеем яе, звязана з нашай мовай Таму што музыка і мова звязаны. У кары галаўнога мозгу яны апрацоўваюцца аднолькава. Таксама яны падобна функцыянуюць. І музыка, і мова камбінуюць танальнасці і гукі па пэўных правілах. Нават немаўляты разумеюць музыку, бо яны навучыліся гэтаму яшчэ ва ўлонні. Там яны слухаюць мелодыю мовы сваёй матулі. Калі яны з'яўляюцца на свет, яны могуць разумець музыку. Можна сказаць, што мова імітуе мелодыю моў. Пачуцці і ў мове, і ў музыцы выяўляюцца праз хуткасць. Гэтак, дзякуючы нашім моўным ведам, мы разумеем пачуцці ў музыцы. І наадварот, музыкальныя людзі часта лягчэй вывучаюць мовы. Многія музыкі запамінаюць мовы, як мелодыі. Дзякуючы гэтаму, яны запамінаюць мовы лепей. Цікава, што калыханкі гучаць аднолькава ва ўсім свеце. Гэта даказвае, наколькі музыка з'яўляецца міжнароднай мовай. І, верагодна, яна самая прыгожая з усіх моў…

 

Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
© Copyright 2007 - 2015 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - кітайская для пачаткоўцаў