Learn Languages Online!
previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  31-40  | Free Android app | Free iPhone app

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   грузінская   >   Змест


34 [трыццаць чатыры]

У цягніку

 


34 [ოცდათოთხმეტი]

მატარებელში

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Гэта цягнік на Берлін?
Калі адпраўляецца цягнік?
Калі цягнік прыбывае ў Берлін?
 
 
 
 
Выбачайце, можна я прайду?
Мне здаецца, гэта маё месца.
Мне здаецца, Вы сядзіце на маім месцы.
 
 
 
 
Дзе знаходзіцца спальны вагон?
Спальны вагон знаходзіцца ў канцы цягніка.
А дзе знаходзіцца вагон-рэстаран? – У галаве.
 
 
 
 
Можна, я буду спаць на ніжняй паліцы?
Можна, я буду спаць на сярэдняй паліцы?
Можна, я буду спаць на верхняй паліцы?
 
 
 
 
Калі мы будзем на мяжы?
Колькі часу зойме дарога да Берліна?
Цягнік спазняецца?
 
 
 
 
Ці ёсць у Вас што-небудзь пачытаць?
Тут можна заказаць якую-небудзь ежу або напоі?
Не маглі б Вы мяне пабудзіць у 7:00 гадзін раніцы?
 
 
 
 
 

previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  31-40  | Free Android app | Free iPhone app

Немаўляты чытаюць па губах!

Калі немаўляты вучацца размаўляць, яны глядзяць бацькам у рот. Гэта высветлілі ўзроставыя псіхолагі. Прыкладна з шасці месяцаў немаўляты пачынаюць чытаць па губах. Гэтак яны вучацца таму, якой формы павінен быць рот, каб вымаўляць гукі. Ва ўзросце аднаго году дзеці ўжо могуць разумець некаторыя словы. З гэтага ўзросту яны зноў пачынаюць глядзець людзям у вочы. Так яны атрымліваюць многа важнай інфармацыі. Па вачах яны распазнаюць, радуюцца ці сумуюць іх бацькі. Дзякуючы гэтаму, яны знаёмяцца са светам пачуццяў. Вельмі цікава назіраць, як хтосьці размаўляе з імі на замежнай мове. Тады дзеці зноў пачынаюць чытаць па губах. Гэтак яны вучацца ўтвараць гукі і замежнай мовы. Таму, размаўляя з дзецьмі, трэба заўсёды глядзець на іх. Акрамя гэтага, для моўнага развіцця малым дзецям патрэбны дыялог. Бацькі часта паўтараюць тое, што кажуць дзеці. Так немаўляты атрымліваюць зваротную сувязь. Гэта вельмі важна для маленькіх дзяцей. Тады яны ведаюць, што іх разумеюць. Гэта веданне матывуе немаўлят. Тады ім не дакучае вучыцца размаўляць. Такім чынам, недастаткова толькі прайграваць дзецям аўдыяфайлы. Тое, што немаўляты насамрэч могуць чытаць па губах, даказана даследаваннямі. Падчас эксперыментаў, маленькім дзецям паказвалі відэа без гуку. Гэтыя відэа былі на роднай мове немаўлят, а таксама на замежных мовах. Дзеці глядзелі відэа на сваёй роднай мове даўжэй. Пры гэтым яны былі таксама значна ўважлівей. Але самыя першыя словы дзяцей аднолькавыя ва ўсім свеце. "Мама" і "тата" - гэта лёгка вымавіць на любой мове!

 

Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
© Copyright 2007 - 2015 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - грузінская для пачаткоўцаў