Learn Languages Online!
previous page  up Змест  next page  | Free download MP3: 100 lessons  | Free Android app | Free iPhone app

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   румынская   >   Змест


77 [семдзесят сем]

штосьці абгрунтоўваць 3

 


77 [şaptezeci şi şapte]

a „argumenta” ceva 3

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Чаму Вы не ясце торт?
Мне трэба скінуць вагу.
Я яго не ем, бо мне трэба скінуць вагу.
 
 
 
 
Чаму Вы не п’яце піва?
Мне трэба яшчэ кіраваць машынай.
Я яго не п’ю, бо мне трэба яшчэ кіраваць машынай.
 
 
 
 
Чаму ты не п’еш каву?
Яна халодная.
Я яе не п’ю, бо яна халодная.
 
 
 
 
Чаму ты не п’еш гарбату?
У мяне няма цукру.
Я яе не п’ю, бо ў мяне няма цукру.
 
 
 
 
Чаму Вы не ясце суп?
Я яго не заказваў.
Я яго не ем, бо я яго не заказваў.
 
 
 
 
Чаму Вы не ясце мяса?
Я вегетарыянец.
Я не ем мяса, бо я вегетарыянец.
 
 
 
 

previous page  up Змест  next page  | Free download MP3: 100 lessons  | Free Android app | Free iPhone app

Жэсты дапамагаюць пры вывучэнні слоў

Калі мы вучым словы, у нашага мозгу вельмі шмат працы. Ён павінны захоўваць кожнае новае слова. Але мы можам падтрымаць наш мозг падчас вучэння. Гэта можна зрабіць з дапамогай жэстаў. Жэсты дапамагаюць нашай памяці. Мозг лепей запамінае словы, калі яны суправаджаюцца жэстамі. Гэта было адназначна даказана даследаваннем. Даследчыкі папрасілі даследуемых вывучыць словы. Насамрэч гэта былі неіснуючыя словы. Яны адносіліся да штучнай мовы. Некаторыя словы суправаджаліся жэстамі. Гэта значыць, даследуемыя не толькі чулі або чыталі словы. Яны таксама імітавалі значэнні слоў жэстамі. У той час, калі даследуемыя вучылі словы, вымяралася актыўнасць іх мозгу. Пры гэтым даследчыкі зрабілі цікавае адкрыццё. Пры вывучэнні слоў актыўнымі былі многія ўчасткі мозгу. Акрамя моўнага цэнтру, актыўным быў таксама сэнсаматорны ўчастак мозгу. Гэтая дапаўняльная актыўнасць мозгу ўплывае на памяць. Пры вывучэнні з дапамогай жэстаў утвараюцца складаныя сістэмы. Гэтыя сістэмы захоўваюць новыя словы ў многіх участках мозгу. Гэтак слоўнікавы запас апрацоўваецца хутчэй. Калі мы хочам ужыць пэўныя словы, наш мозг знаходзіць іх хутчэй. Яны таксама лепей запамінаюцца. Але важна, каб жэст быў звязаны са словам. Наш мозг распазнае, калі слова і жэст не звязаны. Новыя адкрыцці маглі б прывесці да новых метадаў навучання. Людзі, якія ведаюць аб мовах мала, часта вучацца вельмі марудна. Мабыць, ім будзе лягчэй, калі яны будуць імітаваць словы жэстамі…

 


Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
Imprint - Impressum  © Copyright 2007 - 2020 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - румынская для пачаткоўцаў