Learn Languages Online!
previous page  up Змест  next page  | Free download MP3: 100 lessons  | Free Android app | Free iPhone app

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   румынская   >   Змест


21 [дваццаць адзін]

Гутарка 2

 


21 [douăzeci şi unu]

Small talk 2

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Адкуль Вы?
З Базэля.
Базэль знаходзіцца ў Швейцарыі.
 
 
 
 
Дазвольце пазнаёміць Вас са спадаром Мюлерам.
Ён іншаземец.
Ён размаўляе на некалькіх мовах.
 
 
 
 
Вы ўпершыню тут?
Не, я ўжо быў / была тут летась.
Але толькі адзін тыдзень.
 
 
 
 
Як Вам у нас падабаецца?
Вельмі падабаецца. Тут добрыя людзі.
І прырода мне таксама падабаецца.
 
 
 
 
Кім Вы працуеце?
Я перакладчык.
Я перакладаю кнігі.
 
 
 
 
Вы тут адзін?
Не, мая жонка / мой муж таксама тут.
А там двое маіх дзяцей.
 
 
 
 

previous page  up Змест  next page  | Free download MP3: 100 lessons  | Free Android app | Free iPhone app

Раманскія мовы

Раманскія мовы з'яўляюцца роднымі для 700 мільёнаў чалавек. Таму раманская моўная група лічыцца адной з самых значных у свеце. Раманскія мовы адносяцца да індаеўрапейскай моўнай сям'і. Усе раманскія мовы паходзяць ад латыні. Гэта значыць, што яны з'яўляюцца нашчадкамі мовы Рыма. Асновай ўсіх раманскіх моў з'яўляецца вульгарная латынь. Пад гэтым разумеюць гутарковую лацінскую мову позней Антычнасці. Дзякуючы заваёвам Рыму, вульгарная латынь распаўсюдзілась па ўсёй Еўропе. Із яе затым развіліся раманскія мовы і дыялекты. Сама лацінская мова з'яўляецца італійскай. Усяго існуе каля 15 раманскіх моў. Дакладную колькасць цяжка вызначыць. Часта неясна, ці з'яўляецца мова мовай або дыялектам. Некаторыя раманскія мовы з цягам часу вымерлі. Але і новыя мовы ўтвараліся на аснове раманскіх моў. Гэта крэольскія мовы. Сёння першае месца па колькасці моўцаў сярод раманскіх моў займае іспанская. Яна з'яўляецца сусветнай мовай, і на ёй размаўляюць 380 мільёнаў чалавек. Для навукоўцаў раманскія мовы вельмі цікавыя. Таму што гісторыя гэтай моўнай групы добра задакументаваная. Лацінскае ці раманскае пісьменства існуе ўжо 2500 гадоў. З яе дапамогай лінгвісты вывучаюць эвалюцыю асобных моў. Таму можна даследаваць заканамернасці развіцця моў. Многія з гэтых вынікаў можна выкарыстоўваць і для другіх моў. Граматыка раманскіх моў мае падобную структуру. Але галоўнае тое, што лексіка гэтых моў вельмі падобная. Калі размаўляеш на адной раманскай мове, то лёгка вывучыш і другія. Дзякуй, латынь!

 


Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
Imprint - Impressum  © Copyright 2007 - 2020 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - румынская для пачаткоўцаў