60 [шэсцьдзесят] |
У банку
|
![]() |
60 [sešdesmit] |
||
Bankā
|
| |||||
Я хачу адкрыць рахунак.
| |||||
Вось мой пашпарт.
| |||||
А вось мой адрас.
| |||||
Я жадаю залічыць грошы на свой рахунак.
| |||||
Я жадаю зняць грошы з майго рахунку.
| |||||
Я жадаю ўзяць выпіскі з рахунку.
| |||||
Я жадаю атрымаць грошы па падарожным чэку.
| |||||
Якую суму складаюць падаткі?
| |||||
Дзе я павінен распісацца?
| |||||
Я чакаю перавод з Германіі.
| |||||
Вось нумар майго рахунку.
| |||||
Грошы паступілі?
| |||||
Я жадаю памяняць гэтыя грошы.
| |||||
Мне патрэбныя долары ЗША.
| |||||
Калі ласка, дайце мне дробныя купюры.
| |||||
Тут ёсць банкамат?
| |||||
Колькі грошаў можна зняць?
| |||||
Якія крэдытныя карткі можна выкарыстоўваць?
| |||||
Ці ёсць універсальная граматыка?Калі мы вывучаем нейкую мову, мы таксама вывучаем яе граматыку. У дзяцей, якія навучаюцца роднай мове, гэта адбываецца аўтаматычна. Яны не прымячаюць гэтага, але іх мозг вучыць шмат новых правілаў. Тым не менш, яны з самага пачатку вывучаюць родную мову правільна. Таму што існуе шмат моў, існуе шмат граматык. А ці існуе таксама і універсальная граматыка? Гэтае пытанне займае навукоўцаў ужо доўгі час. Новыя даследаванні могуць даць на гэта адказ. Таму што даследчыкі мозгу зрабілі цікавае адкрыццё. Яны папрасілі даследуемых вывучыць граматычныя правілы. Даследуемыя былі студэнтамі, якія вывучалі замежныя мовы. Яны вучылі або японскую, або італьянскую мову. Палова граматычных правілаў былі проста выдуманыя. Але даследуемыя гэтага не ведалі. Пасля заняткаў студэнтам паказалі сказы. Яны павінны былі вызначыць, ці правільныя гэтыя сказы. У той час, калі яны выконвалі гэта заданне, іх мозг аналізавалі. Гэта значыць, вучоныя вымяралі актыўнасць іх мозгу. Гэтак яны змаглі даследаваць тое, як мозг рэагіруе на сказы. І, здаецца, наш мозг распазнае граматыкі! Пры апрацоўцы мовы актывізуюцца пэўныя ўчасткі галаўнога мозгу. Сярод іх - цэнтр Брока. Ён знаходзіцца ў левым паўшар'і. Калі студэнты апрацоўвалі сапраўдныя правілы, ён быў вельмі актыўны. А пры апрацоўцы выдуманых правілаў яго актыўнасць, наадварот, значна зніжалася. Гэта значыць, што, верагодна, усе граматыкі маюць аднолькавую аснову. Тады яны бы ўсе былі заснаваныя на аднолькавых прынцыпах. І гэтыя прынцыпы былі б прыроджанымі. |
Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only! LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here. Imprint - Impressum © Copyright 2007 - 2020 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved. Contact book2 беларуская - латышская для пачаткоўцаў
|