Learn Languages Online!
previous page  up Змест  next page  | Free download MP3: 100 lessons  | Free Android app | Free iPhone app

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   латышская   >   Змест


5 [пяць]

Краіны і мовы

 


5 [pieci]

Valstis un valodas

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Джон – з Лондана.
Лондан знаходзіцца ў Вялікабрытаніі.
Ён размаўляе па-англійску.
 
 
 
 
Марыя – з Мадрыда.
Мадрыд знаходзіцца ў Іспаніі.
Яна размаўляе на іспанскай мове.
 
 
 
 
Петэр і Марта – з Берліна.
Берлін знаходзіцца ў Германіі.
Вы абое размаўляеце па-нямецку?
 
 
 
 
Лондан – гэта сталіца.
Мадрыд і Берлін – таксама сталіцы.
Сталіцы вялікія і шумныя.
 
 
 
 
Францыя знаходзіцца ў Еўропе.
Егіпет знаходзіцца ў Афрыцы.
Японія знаходзіцца ў Азіі.
 
 
 
 
Канада знаходзіцца ў Паўночнай Амерыцы.
Панама знаходзіцца ў Цэнтральнай Амерыцы.
Бразілія знаходзіцца ў Паўднёвай Амерыцы.
 
 
 
 

previous page  up Змест  next page  | Free download MP3: 100 lessons  | Free Android app | Free iPhone app

Мовы і дыялекты

У свеце існуе ад 6000 да 7000 розных моў. Колькасць дыялектаў, канешне, значна большая. Але ў чым разніца паміж мовай і дыялектам? Дыялект заўжды адносіцца да адной пэўнай мясцовасці. Ён з'яўляецца рэгіянальнай моўнай варыяцыяй. Гэта азначае, что дыялекты з'яўляюцца моўнай формай вельмі нязначнага распаўсюджвання. Зазвычай на дыялектах толькі размаўляюць, не выкарыстоўвая іх у пісьмовай форме. Яны ўтвараюць уласную моўную сістэму. І трымаюцца ўласных правіл. У тэорыі кожная мова можа мець некалькі дыялектаў. Усе дыялекты падпарадкоўваюцца моўнаму стандарту краіны. Стандартную мову разумеюць усе жыхары краіны. Носьбіты розных дыялектаў могут размаўляць на ёй адзін з адным. Амаль што ўсе дыялекты ўсё больш і больш страчваюць сваё значэнне. Наўрад ці пачуеш дыялект у гарадах. У прафесійным жыцці часта таксама размаўляюць на стандартнай мове. А тых, хто размаўляе на дыялекце, часта лічуць неадукаванымі або дурнаватымі. Аднак такія людзі ёсць ва ўсіх сацыяльных пластах. Словам, носьбіты дыялектаў не менш разумныя за іншых людзей. Зусім наадварот! Тыя, хто размаўляе на дыялекце, маюць шмат пераваг. Напрыклад, на курсах замежнай мовы. Носьбіты дыялекту ведаюць, што існуюць розныя моўныя формы. І яны навучыліся хутка змяняць моўны стыль. Таму размаўляючыя на дыялекце валодаюць большай кампетэнтнасцю ў варыяцыях. Іх адчуванне падказвае ім, які моўны стыль падыходзіць у тых ці іншых абставінах. Гэта нават навукова даказана. Таму смялей размаўляйце на дыялекце - гэта таго варта!

 


Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
Imprint - Impressum  © Copyright 2007 - 2020 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - латышская для пачаткоўцаў