Learn Languages Online!
previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  61-70  | Free Android app | Free iPhone app

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   сербская   >   Змест


61 [шэсцьдзесят адзін]

Парадкавыя лічэбнікі

 


61 [шездесет и један]

Редни бројеви

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Першы месяц – студзень.
Другі месяц – люты.
Трэці месяц – сакавік.
 
 
 
 
Чацвёрты месяц – красавік.
Пяты месяц – май.
Шосты месяц – чэрвень.
 
 
 
 
Шэсць месяцаў – гэта палова года.
Студзень, люты, сакавік,
красавік, май і чэрвень.
 
 
 
 
Сёмы месяц – ліпень.
Восьмы месяц – жнівень.
Дзевяты месяц – верасень.
 
 
 
 
Дзесяты месяц – кастрычнік.
Адзінаццаты месяц – лістапад.
Дванаццаты месяц – снежань.
 
 
 
 
Дванаццаць месяцаў – гэта год.
Ліпень, жнівень, верасень,
кастрычнік, лістапад і снежань.
 
 
 
 
 

previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  61-70  | Free Android app | Free iPhone app

Родная мова заўсёды застаецца самай важнай

Нашая родная мова - гэта самая першая мова, якую мы вывучаем. Гэта адбываецца аўтаматычна, г.зн. мы гэтага не заўважваем. Большасць людзей маюць толькі адну родную мову. Усе іншыя мовы вывучаюцца імі, як замежныя. Канешне, ёсць і такія людзі, якія растуць з некалькімі мовамі. Але яны размаўляюць на гэтых мовах неаднолькава добра. Часта мовы яшчэ і ўжываюцца па-рознаму. Напрыклад, на адной мове размаўляюць на працы. А на другой - дома. Наколькі добра мы размаўляем на пэўнай мове, залежыць ад раду фактараў. Калі мы вывучаем яе, будучы маленькімі дзецьмі, мы часцей за ўсё ведаем яевельмі добра. Наш моўны цэнтр працуе эфектыўней за ўсё ў дзяцінстве. Важна таксама і тое, як часта мы размаўляем на мове. Чым часцей мы яе выкарыстоўваем, тым лепш мы на ёй размаўляем. Але даследчыкі лічаць, што нельга ведаць дзве мовы аднолькава добра. Адна мова заўжды з'яўляецца больш важнай. Здаецца, што і эксперыменты сцвярждаюць гэтую гіпотэзу. У адным з іх даследавалі розных людзей. Частка даследуемых вельмі добра размаўляла на дзвюх мовах. Кітайская з'яўлялася ў іх роднай, а англійская - другой мовай. Іншая частка размаўляла толькі на англійскай мове, якая была для іх роднай. Даследуемыя павінны былі выконваць простыя заданні на англійскай мове. Пры гэтым вымяралася актыўнасць іх мозгу. І ў мозгу даследуемых выявіліся адрозненні! У шматмоўных даследуемых адзін участак мозгу быў асабліва актыўным. У аднамоўных, насупраць, не было выяўлена актыўнасці ў гэтым участку. Абедзве групы выконвалі заданні аднолькава хутка і добра. Тым не менш, кітайцы яшчэ і перакладалі ўсё на сваю родную мову...

 

Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
© Copyright 2007 - 2015 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - сербская для пачаткоўцаў