Learn Languages Online!
previous page  up Змест  next page  | Free download MP3: 100 lessons  | Free Android app | Free iPhone app

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   шведская   >   Змест


17 [семнаццаць]

У доме

 


17 [sjutton]

I huset

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Вось наш дом.
Наверсе – дах.
Унізе – падвал.
 
 
 
 
За домам – сад.
Перад домам няма дарогі.
Каля дома растуць дрэвы.
 
 
 
 
Вось мая кватэра.
Вось кухня і ванны пакой.
Там жылы пакой і спальня.
 
 
 
 
Дзверы дома зачыненыя.
Але вокны адчыненыя.
Сёння горача.
 
 
 
 
Мы ідзем у жылы пакой.
Там ёсць канапа і крэсла.
Сядайце, калі ласка!
 
 
 
 
Там стаіць мой камп’ютэр.
Там стаіць мой музычны цэнтр.
Тэлевізар зусім новы.
 
 
 
 

previous page  up Змест  next page  | Free download MP3: 100 lessons  | Free Android app | Free iPhone app

Словы і слоўнікавы запас

Кожная мова мае ўласны слоўнікавы запас. Ён складаецца з пэўнай колькасці слоў. Слова - гэта самастойная моўная адзінка. Словы заўжды маюць уласнае значэнне. Гэта адрознівае іх ад гукаў і складаў. Колькасць слоў у кожнай мове розная. Напрыклад у англійскай мове вельмі шмат слоў. Ён лічыцца чэмпіёнам свету па вялічыні слоўнікавага запасу. На сённяшні дзень у англійскай мове налічваецца больш за адзін мільён слоў. У Оксфардскім слоўніку англійскай мовы налічваецца больш за 600000 слоў. У кітайскай, іспанскай і рускай мовах слоў намнога менш. Лексіка мовы залежыць таксама і ад яе гісторыі. На англійскую мову паўплывала шмат моў і культур. Дзякуючы гэтаму слоўнікавы запас англійскай мовы значна павялічыўся. Але і сёння ён працягвае павялічвацца. Па ацэнкам экспертаў, кожны дзень дабаўляецца 15 новых слоў. У асноўным яны паходзяць з галіны новых сродкаў камунікацыі. Навуковая тэрміналогія пры гэтым не ўлічваецца. Таму што адна толькі хімічная тэрміналогія змяшчае тысячі слоў. Амаль што ва ўсіх мовах доўгія словы ужываюцца радзей, чым кароткія. І большасць моўцаў выкарыстоўвае вельмі мала слоў. Таму мы адрозніваем актыўную і пасіўную лексіку. Пасіўная лексіка ўключае словы, якія мы разумеем. Але мы не ўжываем іх, або ўжываем вельмі рэдка. Актыўная лексіка ўключае словы, якія мы ўжываем рэгулярна. Для простых размоў ці тэкстаў хапае ўсяго некалькі слоў. У англійскай мове для гэтага патрэбна 400 слоў і 40 дзеясловаў. Таму не перажывайце, калі ваш слоўнікавы запас абмежаваны!

 


Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
Imprint - Impressum  © Copyright 2007 - 2020 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - шведская для пачаткоўцаў