52 [пяцьдзесят два] |
Ва універмагу
|
![]() |
52 [cinquante-deux] |
||
Dans le grand magasin
|
| |||||
Мы пойдзем у краму?
| |||||
Я павінен / павінна зрабіць пакупкі.
| |||||
Я хачу зрабіць шмат пакупак.
| |||||
Дзе знаходзяцца канцылярскія тавары?
| |||||
Мне патрэбныя канверты і паштовая папера.
| |||||
Мне патрэбныя ручкі і фламастэры.
| |||||
Дзе знаходзіцца мэбля?
| |||||
Мне патрэбныя шафа і камод.
| |||||
Мне патрэбныя пісьмовы стол і паліца.
| |||||
Дзе знаходзяцца цацкі?
| |||||
Мне патрэбныя лялька і медзведзяня.
| |||||
Мне патрэбныя футбольны мяч і шахматы.
| |||||
Дзе знаходзяцца інструменты?
| |||||
Мне патрэбныя малаток і абцугі.
| |||||
Мне патрэбныя дрыль і адвёртка.
| |||||
Дзе ўпрыгожванні?
| |||||
Мне патрэбныя ланцужок і бранзалет.
| |||||
Мне патрэбныя кольца і завушніцы.
| |||||
Жанчыны маюць больш здольнасцяў да вывучэння замежных моў, чым мужчыны!Жанчыны такія жа разумныя, як мужчыны. У сярэднім яны маюць аднолькавыя паказчыкі разумовага развіцця. Але кампетэнцыі палоў адрозніваюцца. Мужчыны, напрыклад, лепей думаюць аб'ёмна. Яны таксама часцяком лепей рашаюць матэматычныя задачы. З другога боку, у жанчын лепшая памяць. І яны лепш валодаюць мовамі. Жанчыны робяць менш памылак у правапісу і граматыцы. Яны таксама маюць большы слоўнікавы запас і хутчэй чытаюць. Таму яны часцей атрымліваюць лепшыя вынікі ў моўных тэстах. Прычына таго, што жанчыны лепш валодаюць мовамі, знаходзіцца ў кары галаўнога мозгу. Жаночы і мужчынскі мозг арганізаваны па-рознаму. Левае паўшар'е адказвае за мовы. Гэты ўчастак кантралюе моўныя працэсы. Тым не менш, жанчыны выкарыстоўваюць абодва паўшар'я для апрацоўкі моў. Таксама абмен паміж паўшар'ямі ў іх адбываецца лепш. Таму жаночы мозг больш актыўны пры апрацоўцы моў. І жанчыны эфектыўней апрацоўваюць мовы. Чаму мозг жанчын і мужчын адрозніваееца, яшчэ не вядома. Некаторыя вучоныя лічаць, што гэта тлумачыцца біялогіяй. Жаночыя і мужчынскія гены ўплываюць на развіццё мозгу. Таксама мужчыны і жанчыны такія, якія яны ёсць, дзякуючы гармонам. Іншыя кажуць, што на наша развіццё ўплывае выхаванне. Таму што з маленькімі дзяўчынкамі больш размаўляюць і чытаюць. А хлопчыкі часта атрымліваюць у падарунак тэхнічныя цацкі. Таму, мабыць, наш мозг фарміруе асяроддзе. Але некаторыя адрозненні існуюць ва ўсім свеце. І ў кожнай культуры дзяцей выхоўваюць па-рознаму. |
Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only! LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here. Imprint - Impressum © Copyright 2007 - 2020 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved. Contact book2 беларуская - французская для пачаткоўцаў
|