Learn Languages Online!

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   французская   >   Змест


37 [трыццаць сем]

У дарозе

 


37 [trente-sept]

En route

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Ён едзе на матацыкле.
Ён едзе на веласіпедзе.
Ён ідзе пехатой.
 
 
 
 
Ён плыве на караблі.
Ён плыве на лодцы.
Ён плыве.
 
 
 
 
Тут небяспечна?
Ці небяспечна ехаць аўтастопам аднаму?
Ці небяспечна гуляць ўначы?
 
 
 
 
Мы заехалі не туды.
Мы на няправільным шляху.
Нам трэба паварочваць назад.
 
 
 
 
Дзе тут можна прыпаркавацца?
Ці ёсць тут стаянка?
На колькі часу тут можна прыпаркавацца?
 
 
 
 
Вы катаецеся на лыжах?
Вы едзеце наверх на пад’ёмніку для лыжнікаў?
Ці можна тут узяць лыжы напракат?
 
 
 
 


Размовы з самім сабой

Дзіўна чуць, як нехта размаўляе сам з сабой. Пры гэтым амаль усе людзі рэгулярна размаўляюць з сабой. Псіхолагі лічаць, што гэта больш за 95% дарослых. Дзеці падчас гульні амаль заўсёды размаўляюць з сабой. Таму размаўляць з сабой абсалютна нармальна. Гэта проста асаблівая форма камунікацыі. Ёсць шмат пераваг у тым, каб час ад часу размаўляць з самім сабой. Таму што падчас размовы мы ўпарадкоўваем свае думкі. Размовы з сабой - гэта тыя моманты, калі прарываецца наш унутраны голас. Гэта можна назваць думкамі ўслых. Рассеяныя людзі размаўляюць з сабой асабліва часта. Пэўны ўчастак іх мозгу менш актыўны. Таму яны горш арганізаваныя. З дапамогай размоў з сабой, яны дапамагаюць сабе дзейнічаць планамерна. Размовы з сабой дапамагаюць нам прымаць рашэнні. І з'яўляюцца добрым метадам здымання стрэсу. Такія размовы спрыяюць канцэнтрацыі і робяць нас больш прадуктыўнымі. Таму што вымаўленне слоў займае пэўны час, у адрозненне ад думак. Размаўляя з сабой мы лепш успрымаем уласныя думкі. Мы лепш праходзім складаныя тэсты, калі пры гэтым размаўляем з сабой. Гэта было даказана рознымі эксперыментамі. З дапамогай размоў з сабой мы можам таксама падбадзёрыць сябе. Многія спартсмены размаўляюць з сабой для матывацыі. Нажаль, мы часцей размаўляем з сабой у негатыўных сітуацыях. Таму мы павінны заўсёды старацца фармуляваць усё пазітыўна. І часта паўтараць тое, што мы жадаем сабе. Гэтак з дапамогай размоў мы зможам станоўча ўплываць на свае дзеянні. Але, нажаль, гэта працуе толькі калі мы застаемся рэалістамі.

 


Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
Imprint - Impressum  © Copyright 2007 - 2020 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - французская для пачаткоўцаў