Learn Languages Online!

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   англійская US   >   Змест


98 [дзевяноста восем]

Падвойныя злучнікі

 


98 [ninety-eight]

Double connectors

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Паездка была хаця і цудоўная, але надта стомная.
Цягнік хаця і прыйшоў своечасова, але быў занадта набіты.
Гасцініца хаця і была ўтульная, але занадта дарагая.
 
 
 
 
Ён сядзе або на аўтобус, або на цягнік.
Ён прыйдзе або сёння ўвечары, або заўтра ўранку.
Ён жыве або ў нас, або ў гасцініцы.
 
 
 
 
Яна размаўляе як па-іспанску, так і па-англійску.
Яна жыла як у Мадрыдзе, так і ў Лондане.
Яна ведае як Іспанію, так і Англію.
 
 
 
 
Ён не толькі дурны, але і лянівы.
Яна не толькі прыгожая, але і разумная.
Яна размаўляе не толькі па-нямецку, але і па-французску.
 
 
 
 
Я не ўмею іграць ні на піяніна, ні на гітары.
Я не ўмею танцаваць ні вальс, ні самбу.
Мне не падабаецца ні опера, ні балет.
 
 
 
 
Чым хутчэй ты будзеш працаваць, тым раней скончыш працу.
Чым раней ты прыйдзеш, тым раней зможаш сысці.
Чым старэйшым робішся, тым больш цяжкім на пад’ём робішся.
 
 
 
 


Вывучэнне моў з дапамогай Інтэрнэту

Усё больш людзей вывучае замежныя мовы. І ўсё больш людзей выкарыстоўвае для гэтага Інтэрнэт. Онлайн-навучанне адрозніваецца ад класічнага ўроку замежнай мовы. І мае шмат пераваг! Карыстальнікі самі абіраюць, калі яны хочуць вучыцца. Таксама яны могуць абіраць, што яны хочуць вывучыць. І яны самі вызначаюць, колькі яны хочуць вывучыць за дзень. Пры онлайн-навучанні карыстальнікі вучацца інтуітыўна. Гэта значыць, яны павінны вывучыць новую мову цалкам натуральна. Так, як яны вучылі мову дзецьмі або ў водпуску. Для гэтага карыстальнікі вучацца з дапамогай змадэляваных сітуацый. Яны перажываюць розныя рэчы ў розных месцах. Пры гэтым яны павінны быць актыўныя. Для некаторых праграм патрэбныя навушнікі і мікрафон. З іх дапамогай можна паразмаўляць з носьбітамі мовы. Ёсць таксама магчымасць папрасіць прааналізаваць сваё вымаўленне. Гэтак вы зможаце працягваць паляпшаць яго. У суполках можна абменьвацца інфармацыяй з іншымі карыстальнікамі. Таксама Інтэрнэт прапаноўвае магчымасць вучыцца мабільна. З лічбавымі прыладамі мову можна браць з сабой паўсюль. Онлайн-навучанне не горшае за традыцыйнае. Калі праграмы зроблены добра, яны могуць быць вельмі эфектыўныя. Але важна каб онлайн-курс не быў занадта яркі. Калі анімацыі вельмі шмат, яна можа адцягваць ад вучэбнага матэрыялу. Мозг павінен апрацоўваць кожны асобны імпульс. З-за гэтага памяць можа вельмі хутка ператаміцца. Таму часам лепш спакойна павучыць па кнізе. Той, хто сумяшчае старыя метады з новымі, у хуткім часе даб'ецца поспеху.

 


Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
Imprint - Impressum  © Copyright 2007 - 2020 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - англійская US для пачаткоўцаў