Learn Languages Online!

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   англійская US   >   Змест


28 [дваццаць восем]

У гасцініцы – скаргі

 


28 [twenty-eight]

In the hotel – Complaints

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Душ не працуе.
Няма гарачай вады.
Вы можаце гэта адрамантаваць?
 
 
 
 
У нумары няма тэлефона.
У нумары няма тэлевізара.
У нумары няма балкона.
 
 
 
 
У нумары надта шумна.
Нумар замалы.
Нумар надта цёмны.
 
 
 
 
Ацяпленне не працуе.
Кандыцыянер не працуе.
Тэлевізар няспраўны.
 
 
 
 
Гэта мне не падабаецца.
Гэта задорага для мяне.
Вы можаце прапанаваць што-небудзь таннейшае?
 
 
 
 
Ці ёсць недалёка адсюль маладзёжная турбаза?
Ці ёсць недалёка адсюль пансіянат?
Ці ёсць недалёка адсюль рэстаран?
 
 
 
 


Пазітыўныя мовы, негатыўныя мовы.

Большасць людзей з'яўляецца або аптымістамі, або песімістамі. Гэта адносіцца таксама і да моў! Вучоныя раз за разам аналізуюць слоўнікавыя запасы моў. І пры гэтым яны часта прыходзяць да дзіўных вынікаў! У англійскай мове, напрыклад, існуе больш негатыўных, чым пазітыўных слоў. Існуе ў два разы больш слоў для негатыўных эмоцый. У заходніх грамадствах словы ўплываюць на моўцаў. Там людзі часцей скардзяцца. Яны таксама крытыкуюць многія рэчы. Увогуле, яны выкарыстоўваюць мову з негатыўнай афарбоўкай. Але негатыўныя словы цікавыя яшчэ і па іншай прычыне. Яны змяшчаюць больш інфармацыі, чым пазітыўныя словы. Прычына гэтага можа знаходзіцца ў гісторыі нашай эвалюцыі. Для ўсіх жывых істот заўсёды важна было распазнаваць небяспеку. Яны павінны былі рэагіравать на рызыку. Акрамя гэтага, у сітуацыі небяспекі яны хацелі папярэдзіць аб ёй іншых людзей. Для гэтага важна было хутка перадаваць многа інфармацыі. Па магчымасці трэба было сказаць як мага больш, выкарыстоўваючы як мага менш слоў. У астатнім, у негатыўнай мове няма істотных перавагаў. Кожны можа лёгка ўявіць гэта сабе. Людзей, якія заўсёды гавораць аб негатыўным, наўрад ці любяць многія. Акрамя гэтага, негатыўная мова ўплывае на нашыя эмоцыі. А пазітыўныя мовы ў той жа час могуць мець пазітыўныя эфекты. Людзі, якія заўжды пазітыўныя, дасягаюць больш поспехаў у кар'еры. Нам варта выкарыстоўваць мову крыху больш уважліва. Таму што мы вырашаем, якія выбраць словы. І праз мову мы ствараем сваю рэальнасць. Таму размаўляйце пазітыўна!

 


Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
Imprint - Impressum  © Copyright 2007 - 2020 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - англійская US для пачаткоўцаў