Learn Languages Online!

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   англійская US   >   Змест


10 [Дзесяць]

Учора – сёння – заўтра

 


10 [ten]

Yesterday – today – tomorrow

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Учора была субота.
Учора я быў / была у / ў кіно.
Фільм быў цікавы.
 
 
 
 
Сёння нядзеля.
Сёння я не працую.
Я застаюся дома.
 
 
 
 
Заўтра панядзелак.
Заўтра я зноў працую.
Я працую ў офісе.
 
 
 
 
Хто гэта?
Гэта Петэр.
Петэр – студэнт.
 
 
 
 
Хто гэта?
Гэта Марта.
Марта – сакратарка.
 
 
 
 
Петэр і Марта – сябры.
Петэр – сябар Марты.
Марта – сяброўка Петэра.
 
 
 
 


Вучоба ў сне

Замежныя мовы сёння з'яўляюцца часткай агульнай адукацыі. Калі б толькі вучоба была не такой цяжкай! Для ўсіх тых, хто мае з гэтым складанасці, ёсць добрыя навіны. Таму што эфектыўней за ўсё мы навучаемся ў сне! Да гэтага выніку прыйшлі некалькі навуковых даследаванняў. І як раз гэта мы можам выкарыстоўваць пры вывучэнні замежнай мовы! У сне мы перапрацоўваем тое, што перажылі за дзень. Наш мозг аналізуе новыя ўражанні. Усё тое, што мы перажылі, прадумваецца яшчэ раз. Тым самым у нашым мозгу замацоўваецца новая інфармацыя. Асабліва добра захоўваецца тое, што было перад тым, як мы заснулі. Таму гэта дапамагае, калі ўвячоры яшчэ раз паўтараюць важныя рэчы. Розныя фазы сну адказваюць за розны вучэбны матэрыял. Фаза хуткага сну падтрымлівае псіхаматорнае вывучэнне. Да яго адносяцца, напрыклад, заняткі музыкай ці спортам. Вывучэнне тэарытычнага матэрыяла, наадварот, адбываецца ў фазе глыбокага сну. У ёй паўтараецца ўсё тое, што мы вывучаем. У тым ліку словы і граматыка! Калі мы вывучаем замежныя мовы, наш мозг мусіць шмат працаваць. Ён павінен захоўваць новыя словы і новыя правілы. У сне гэта адбываецца яшчэ раз. Даследчыкі завуць гэта тэорыяй узнаўлення. Але важна, каб чалавек добра высыпаўся. Цела і розум павінны па-сапраўднаму адпачыць. Толькі такім чынам мозг можа эфектыўна працаваць. Можна сказаць: добры сон - добрая памяць. Пад час адпачынку наш мозг застаецца актыўным. Тады - Gute Nacht, good night, buona notte, dobrou noc, дабранач!

 


Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
Imprint - Impressum  © Copyright 2007 - 2020 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - англійская US для пачаткоўцаў