Learn Languages Online!
previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  11-20  | Free Android app | Free iPhone app

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   в'етнамская   >   Змест


16 [шаснаццаць]

Поры года і надвор’е

 


16 [Mười sáu]

Mùa trong năm và thời tiết

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Вось поры года:
вясна, лета,
восень і зіма.
 
 
 
 
Лета спякотнае.
Улетку свеціць сонца.
Улетку мы любім гуляць.
 
 
 
 
Зіма халодная.
Узімку ідзе снег або дождж.
Узімку нам падабаецца быць дома.
 
 
 
 
Холадна.
Ідзе дождж.
Дзьме вецер.
 
 
 
 
Цёпла.
Сонечна.
Бязвоблачна.
 
 
 
 
Якое сёння надвор’е?
Сёння холадна.
Сёння цёпла.
 
 
 
 
 

previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  11-20  | Free Android app | Free iPhone app

Вывучэнне і эмоцыі

Мы радуемся, калі можам размаўляць на замежнай мове. Мы ганарымся сабой і сваімі поспехамі ў яе вывучэнні. Калі, наадварот, поспехаў няма, мы злуемся і губляем настрой. Такім чынам, з навучаннем звязаны розныя эмоцыі. Новыя даследаванні прыйшлі і да іншых цікавых вынікаў. Яны паказваюць, што пачуцці маюць значэнне ўжо падчас навучання. Таму што нашы эмоцыі ўплываюць на наш поспех у навучанні. Навучанне для нашага мозгу - гэта заўжды заданне. І ён хоча выканаць гэта заданне. Ці паспяхова ён з гэтым справіцца, залежыць ад нашых пачуццяў. Калі мы лічым, што можам выканаць гэта заданне, мы робімся больш упэўненыя ў сабе. Гэтая эмацыянальная стабільнасць дапамагае нам пры навучанні. Тым самым пазітыўнае мышленне спрыяе развіццю нашых разумовых здольнасцяў. Навучанне ў стрэсавай сітуацыі, наадварот, значна менш эфектыўнае. Сумненні ці клопаты перашкаджаюць добрай працы. Асабліва дрэнна мы вучымся, калі нечага баімся. У такім выпадку наш мозг не можа добра захоўваць інфармацыю. Таму важна, каб падчас навучання мы заўжды былі матываваны. Такім чынам, эмоцыі ўплываюць на навучанне. Але і навучанне ўплывае на эмоцыі! Структуры мозга, якія апрацоўваюць факты, апрацоўваюць таксама і пачуцці. Такім чынам, навучанне можа зрабіць нас шчаслівымі, а той, хто шчасліў, лепей навучаецца. Канешне, навучанне не заўжды бывае ў радасць, яно можа і стамляць. Таму нам неабходна заўжды ставіць невялікія мэты. Такім чынам мы не перагрузім наш мозг. І мы гарантуем, што мы будзем адпавядаць нашым спадзяванням. Наш поспех тады будзе ўзнагародай, якая будзе зноў нас матываваць. Таму вучыцеся і пры гэтым усміхайцеся!

 

Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
© Copyright 2007 - 2015 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - в'етнамская для пачаткоўцаў