Learn Languages Online!
previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  51-60  | Free Android app | Free iPhone app

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   партугальская PT   >   Змест


57 [пяцьдзесят сем]

У доктара

 


57 [cinquenta e sete]

No médico

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Я запісаны / запісана на прыём да доктара.
Я запісаны / запісана на прыём на дзесятую гадзіну.
Як Вас зваць?
 
 
 
 
Калі ласка, пасядзіце ў прыёмнай.
Доктар хутка прыйдзе.
Дзе Вы застрахаваныя?
 
 
 
 
Што я магу для Вас зрабіць?
У Вас што-небудзь баліць?
Што ў Вас баліць?
 
 
 
 
У мяне бесперапынны боль у спіне.
У мяне частыя галаўныя болі.
У мяне часам баліць жывот.
 
 
 
 
Раздзеньцеся, калі ласка, да пояса!
Кладзіцеся, калі ласка, на кушэтку!
Крывяны ціск у парадку.
 
 
 
 
Я зраблю Вам укол.
Я дам Вам таблеткі.
Я выпішу Вам аптэчны рэцэпт.
 
 
 
 
 

previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  51-60  | Free Android app | Free iPhone app

Доўгія словы, кароткія словы

Даўжыня слова залежыць ад яго інфармацыйнага зместу. Гэта было выяўлена ў даследаванні амерыканскіх вучоных. Даследчыкі разгледзелі словы з дзесяці еўрапейкіх моў. Даследаванне праводзілася з дапамогай камп'ютараў. Камп'ютар аналізаваў розныя словы з дапамогай спецыяльнай праграмы. Пры гэтым ён падлічваў інфарматыўны змест, выкарыстоўваючы пэўную формулу. Вынік быў адназначны. Чым карацей слова, тым менш інфармацыі яно перадае. Цікава тое, што мы выкарыстоўваем кароткія словы часцей за доўгія. Прычына гэтага можа быць у эфектыўнасці мовы. Калі мы размаўляем, мы канцэнтруемся на галоўным. Такім чынам, словы з невялікай колькасцю інфармацыі не могуць быць доўгімі. Гэта забяспечвае тое, што мы не трацім занадта шмат часу на няважныя рэчы. Суадносіны паміж даўжынёй і зместам маюць яшчэ адну перавагу. Выяўлена, што інфармацыйны змест заўжды застаецца аднолькавым. Гэта значыць, што мы перадаем пэўную колькасць інфармацыі за пэўны адрэзак часу. Мы можам выкарыстаць усяго некалькі доўгіх слоў. Або шмат кароткіх слоў. Усё роўна, што мы абярэм: інфармацыйны змест застанецца тым жа. Дзякуючы гэтаму наша мова мае раўнамерны рытм. Так слухачам лягчэй сачыць за ёй. Гэта было б складана, калі бы аб'ём інфармацыі вар'іраваўся. Нашыя слухачы не маглі б добра наладзіцца да нашай мовы. Гэта ўскладніла б разуменне. Той, хто хоча, каб яго па магчымасці добра разумелі, павінен выбіраць кароткія словы. Таму што людзі разумеюць кароткія словы лепш, чым доўгія. Таму тут дзейнічае прынцып: Keep It Short and Simple! Скарочана - KISS!

 

Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
© Copyright 2007 - 2015 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - партугальская PT для пачаткоўцаў