Learn Languages Online!
previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  91-100  | Free Android app | Free iPhone app

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   македонская   >   Змест


94 [дзевяноста чатыры]

Злучнікі 1

 


94 [деведесет и четири]

Сврзници 1

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
Пачакай, пакуль не скончыцца дождж.
Пачакай, пакуль я не закончу.
Пачакай, пакуль ён не вернецца.
 
 
 
 
Я чакаю, пакуль не высахнуць мае валасы.
Я чакаю, пакуль не скончыцца фільм.
Я чакаю, пакуль на святлафоры не запаліцца зялёнае.
 
 
 
 
Калі ты паедзеш на адпачынак?
Яшчэ перад летнімі канікуламі?
Так, яшчэ да таго, як пачнуцца летнія канікулы.
 
 
 
 
Адрамантуй дах да таго, як пачнецца зіма.
Памый рукі, перш чым сядаць за стол.
Зачыні акно перад тым, як пойдзеш з дому.
 
 
 
 
Калі ты прыйдзеш дадому?
Пасля заняткаў?
Так, пасля таго, як скончацца заняткі.
 
 
 
 
Пасля таго як ён трапіў у аварыю, ён больш не мог працаваць.
Пасля таго як ён згубіў працу, ён з’ехаў у Амерыку.
Пасля таго як ён з’ехаў у Амерыку, ён разбагацеў.
 
 
 
 
 

previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  91-100  | Free Android app | Free iPhone app

Як вывучаць дзве мовы адначасова

Замежныя мовы сёння робяцца ўсё больш важныя. Многія людзі вывучаюць замежную мову. Але ў свеце ёсць яшчэ шмат цікавых моў. Таму некаторыя людзі вывучаюць адначасова дзве мовы. Калі дзеці растуць дзвюхмоўнымі, часта гэта не праблема. Іх мозг аўтаматычна вывучае дзве мовы. Калі яны вырастаюць, яны ведаюць, што адносіцца да якой мовы. Дзвюхмоўныя людзі знаюць тыповыя рысы абедзвюх моў. У дарослых усё па-іншаму. Яны не могуць так лёгка вучыць дзве мовы адначасова. Той, хто вывучае дзве мовы паралельна, павінен прытрымлівацца некаторыхправілаў. Спачатку важна параўнаць абедзве мовы адна з адной. Мовы, якія адносяцца да адной моўнай сям'і, часта падобныя адна на адну. Гэта можа прывесці да блытаніны. Таму трэба глыбока прааналізаваць абедзве мовы. Напрыклад, можна скласці ліст. У яго вы можаце ўнесці падабенствы і адрозненні. Гэтак мозг мусіць інтэнсіўна займацца абедзвюма мовамі. Лепш запамінаецца тое, што з'яўляецца асаблівасцю абедзвюх моў. Таксама варта абраць для кожнай мовы асобны колер і папку. Гэта дапаможа дакладна адрозніваць мовы адна ад адной. Калі людзі вывучаюць абсалютна розныя мовы, патрэбна іншая стратэгія. Пры вывучэнні вельмі розных моў рызыка блытаніцы адсутнічае. Але існуе небяспека параўнання такіх моў адна з адной. Лепш параўноўваць іх з роднай мовай. Калі мозг распазнае кантраст, ён вывучае матэрыял эфектыўней. Таксама важна, каб абедзве мовы вывучаліся аднолькава інтэнсіўна. Але, тэарэтычна, мозгу ўсё роўна, колькі моў ён вывучае.

 

Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
© Copyright 2007 - 2015 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - македонская для пачаткоўцаў