Learn Languages Online!
previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  91-100  | Free Android app | Free iPhone app

Home  >   50languages.com   >   беларуская   >   інданезійская   >   Змест


95 [дзевяноста пяць]

Злучнікі 2

 


95 [sembilan puluh lima]

Kata sambung 2

 

 

 Націсніце на тэкст! arrow
  
З якога часу Вы больш не працуеце?
З замужжа?
Так, яна больш не працуе, з таго часу як выйшла замуж.
 
 
 
 
З таго часу, як яна выйшла замуж, яна больш не працуе.
Яны шчаслівыя з таго часу, як пазнаёміліся.
З таго часу, як у іх з’явіліся дзеці, яны рэдка выходзяць гуляць.
 
 
 
 
Калі яна патэлефануе?
Падчас паездкі?
Так, калі яна будзе ехаць на машыне.
 
 
 
 
Яна патэлефануе тады, калі будзе ехаць на машыне.
Яна глядзіць тэлевізар, калі прасуе.
Яна слухае музыку, калі робіць заданні.
 
 
 
 
Я не бачу, калі я без акуляраў.
Я нічога не разумею, калі музыка такая гучная.
Я не чую паху, калі ў мяне насмарк.
 
 
 
 
Мы возьмем таксі, калі пойдзе дождж.
Мы выправімся ў падарожжа вакол свету, калі выйграем у латарэю.
Мы пачнём есці, калі ён не прыйдзе ў хуткім часе.
 
 
 
 
 

previous page  up Змест  next page  | Free download MP3:  ALL  91-100  | Free Android app | Free iPhone app

Мовы Еўрапейскага саюзу

Сёння ў Еўрапейскі саюз уваходзяць 25 дзяржаў. У будучыні яшчэ больш краін уступяць у ЕС. Кожная новая краіна звычайна азначае і новую мову. На сённяшні дзень у ЕС гавораць на 20 розных мовах. Усе мовы Еўрасаюзу маюць аднолькавыя правы. Разнастайнасць моў уражвае. Але яна можа прывесці і да праблем. Скептыкі лічаць, што мноства моў з'яўляецца перашкодай для ЕС. Яно перашкаджае эфектыўнаму супрацоўніцтву. Некаторыя лічаць, што ў ЕС павінна быць адзіная мова. На гэтай мове павінны быць здольныя камунікаваць ўсе краіны. Але гэта не так проста. Ніводную мову нельга прызначыць адзінай афіцыйнай мовай. Іншыя краіны будуць адчуваць сябе ўшчэмленымі. І ў Еўропе няма ніводнай цалкам нейтральнай мовы… Штучная мова, як эсперанта, таксама не падыходзіць для гэтага. Таму што ў мове заўжды адлюстроўваецца культура краіны. Таму ніводная краіна не хоча адмовіцца ад сваёй мовы. У сваёй мове краіны бачаць частку сваёй ідэнтычнасці. Моўная палітыка - гэта важны пункт у парадку дня ЕС. Ёсць нават камісар па пытаннях шматмоўнасці. У ЕС больш пісьмовых і вусных перакладчыкаў, чым ва ўсім свеце. Каля 3500 чалавек працуюць над тым, каб зрабіць узаемапаразуменне магчымым. Тым не менш, не ўсе дакументы можна перакласці. Для гэтага патрэбна шмат часу і грошай. Большасць дакументаў перакладаюць толькі на некаторыя мовы. Вялікая колькасць моў - гэта вялікі выклік для ЕС. Еўропа павінна аб'ядноўвацца, не губляючы разнастайнасці ідэнтычнасцей!

 

Downloads are FREE for private use, public schools and for non-commercial purposes only!
LICENCE AGREEMENT. Please report any mistakes or incorrect translations here.
© Copyright 2007 - 2016 Goethe Verlag Starnberg and licensors. All rights reserved.
Contact
book2 беларуская - інданезійская для пачаткоўцаў